#Канвелішскія рабінзоны

У Канвелішскай сярэдняй школе распачаў работу лагер з дзённым знаходжаннем Дэвіз змены: “Вакол Воранаўскага раёна … за 18 дзён”. Задача лагера – спазнаць гісторыю і культуру роднага краю, сябе і свае жыццёвыя арыенціры, навучыцца працаваць у камандзе. Першы дзень – Воранаўшчына шматгранная – прадугледзеў шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў. Адбылася лагерная лінейка з падняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, гульня-знаёмства “Ты+Я=адна сям’я”, інтэрактыў “Мы такія рознабаковыя, але ўсе такія клёвыя!” А яшчэ ўсіх юных рабінзонаў чакала незвычайнае падарожжа ў Больцінікі і Гайцюнішкі. Разам з Бенем Р.У. і Дзекан І.В. згадалі легенды пр Блакітную Даму, Вадзеніка, Чорны лес, даведаліся пра гісторыю кахання Марылі Верашчакі і Адама Міцкевіча, пабывалі ля камня кахання, загадалі жаданне ў Альтанцы-выручалцы. А наперадзе яшчэ столькі цікавага!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.