Прафесія майго таты

Вучні 5 класа Канвелішскай сярэдняй школы ў рамках Тыдня бацькоўскай любові здзейснілі экскурсію на мехдвор (машынна-трактарны парк) і зересушыльны комплекс КСУП “Эліт-Агра-Больцінікі”, дзе працуюць таты вучняў. Мехдвор называюць сэрцам любога сельскагаспадарчага прадпрыемства, ад яго работы залежыць дабрабыт усёй арганізацыі. Дзеці пазнаёміліся з сучаснай тэхнікай, са спецыфікай прафесіі трактарыста, вадзіцеля,  слесара-рамонтніка. Зернесушыльны комплекс быў пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю летам 2023 года. Аператар  сочыць за загрузкай зерня ў бункер, кантралюе работу ўсіх датчыкаў. Комплекс новы, добра аўтаматызаваны. Таму працаваць тут няпроста, але цікава. Экскурсія пацвердзіла, што вакол нас шмат цікавага і што таты – адказныя і працавітыя людзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.