Спартыўнае свята «Тата, маці, я — беларуская сям’я!»

Часта мы — выхавацелі чуем ад дзяцей: «Я хачу быць такім моцным, як мой тата!», «Я хачу быць падобнай да маці!». Ведаеце, і гэта вельмі здорава, бо каб выхаваць у хлопчыкаў і дзяўчынак імкненне да здаровага ладу жыцця, спагадлівасць, маральнае стаўленне да людзей і сваёй Радзімы, бацькам неабходна самім быць на належным узроўні.

У рамках арганізацыі ўзаемадзеяння ДУА «Пагародзенскі дзіцячы сад» з сем’ямі выхаванцаў  адбылося яскравае, вясёлае, задорнае спартыўнае свята «Тата, маці, я — беларуская сям’я!», галоўнымі героямі якога сталі 4 сям’і выхаванцаў старэйшай групы: Чуйко Мікіты, Серафінка Ульяны, Грыгілевіч Дар’і і Каляда Дар’і. Удзельнікі раздзяліліся на 2 каманды «Патрыёты» і «Землякі», згодна з карткамі, якія выцягнулі загаддзя.

Свята пачалося з размінкі «Знайдзі свой сноп», далей былі прапанаваны спаборніцтвы на хуткасць: «Бульбашы», «Карэта», «Здаецца, дождж збіраецца», «Дружна мы збудуем дом», «Паласа перашкод». Прадстаўнікі праявілі вынослівасць, настойлівасць і волю да перамогі. Мамы, таты і дзеці з баявым настроем праходзілі кожны з конкурсаў. Які запал быў у вачах у кожнага з удзельнікаў, калі атрымоўвалася перамагчы суперніка! Апошні конкурс «Перацягні канат», які вырашыў усе сумневы у галоўным пытанні «Хто ж будзе пераможцам?», прывёў да самага прыемнага выніку спаборніцтва — перамога за сяброўствам.

Свята прайшло, а фотаздымкі і відэа, якія размешчаны ў інстаграме і на сайце нашага сада, яшчэ доўга будуць напамінаць пра дружнае сямейнае спартаўнае свята «Тата, маці, я — беларуская сям’я!»

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.