Экалагічнае асарці “Гэта Зямля – і твая, і мая”

Экалагічная культура – аснова для фарміравання адказных грамадзянскіх паводзін навучэнцаў. У рамках экалагічнага тыдня ў Канвелішскай сярэдняй школе  запланаваны рознабаковыя мерапрыемствы і акцыі, задачы якіх – навучыць дзяцей быць ашчаднымі і беражлівымі, жыць у згодзе з прыродай. Вучні 1, 2 класаў актуалізавалі правілы паводзін чалавека ў прыродным асяроддзі, значнасць збору другаснай сыравіны. Гуляючы і адказваючы на пытанні, вучыліся экалагічным паводзінам у прыродзе, важнасці сарціроўкі смецця, значнасці вырабу кармушак для птушак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.