Экскурсія па каралеўскім Гродна вучнямі Радунскай сярэдняй школы

Экскурсія па каралеўскім Гродна вучнямі Радунскай сярэдняй школы распачалася пешым шпацырам па знакавых мясцінах: Стары і Новы замкі, падножжа Каложы, набярэжная магутнага Нёмана. Працяг экскурсіі адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі , дзе вучні пазнаёміліся з цікавай экспазіцыяй «Эпоха, час, будынак». Пабывалі ў будынку былога дварца, даведаліся пра жыццё гаспадароў: побыт, святы, традыцыі.  Завяршылася цікавае падарожжа наведваннем аквапарка «Азёрны» і гульнёй у боўлінг.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.