У Доцішскай сярэдняй школе адбылася цікавая падзея – адкрыццё тыдня пачатковых класаў пад назвай “Работы да самай суботы”

30 студзеня для вучняў пачатковых класаў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” адбылася цікавая падзея – адкрыццё тыдня пачатковых класаў пад назвай “Работы да самай суботы”. Для першакласнікаў гэта было ўпершыню, вучні 2-4 класаў разумелі: кожны знойдзе сабе справу па цікавасцях і здольнасцях. Першы дзень тыдня пад назвай “З кім пазнаешся, такім i станешся” пачаўся са знаёмства з планам работы, а завяршыўся дыскатэкай “Здароваму ўсё здорава”. Вучням быў прапанаваны відэаролік “Урокі бяспекі”, які напомніў аб неабходнасці флікера ў цёмны час сутак. А далей — паказ-дэфіле “Флікер насіць модна!”

“Навуку за плячамі не носяць” — пад такой назвай прайшоў другі дзень тыдня пачатковых класаў. У гэты дзень для вучняў былі арганізаваны алімпіяды па любімых прадметах. На конкурс “Самы лепшы дзённік” былі прадстаўлены дзённікі 3 і 4 класаў. На выставу сшыткаў “Старанна я пішу” выбраны лепшыя і акуратныя сшыткі вучняў1 і 2 класаў. Самыя актыўныя складалі казкі са слоўнікавымі словамі.

Чарговы дзень тыдня пачатковых класаў прайшоў пад назвай “Здароўе згубіш – новае не купіш”. Вучні са сваімі класнымі кіраўнікамі ўдзельнічалі ў конкурсе плакатаў “100 парад для здароўя”. Прымалі ўдзел у дынамічных перапынках “Адпачывай разам з намі”. Карыснай была сустрэча з медыцынскай сястрой “Трымай ногі ў цяпле, жывот у голадзе, а галаву ў холадзе!” Дзень закончыўся экскурсіяй у горад Ліду. Вучні наведалі выставу ваеннай тэхнікі, паглядзелі фільм “Чебурашка”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.