![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/07/TPJCTA_RqxI-e1656914187892-1140x656.jpg)
#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння
2 ліпеня 2022 года ў лагеры “Канвалія” Канвелішскага НПК каманды “Вучні” (капітан – Даніла Трахімчык) і “Студэнты” (капітан – Данііл Станілко) сустрэліся на гульні-панараме “Героі беларускіх народных казак”. І не думайце, што конкурс быў празмерна лёгкім. Зусім, не! Давялося не толькі паказаць веданне казачнага фальклору, але і праявіць крэатыў, творчасць, логіку і знаходлівасць. Барацьба ішла амаль на роўных. Толькі ў час апошняга конкурсу перавагу ў адзін бал атрымалі “Студэнты”, аднак яны міралюбіва папрасілі, каб перамагла дружба. А ў дружбе, як вядома, сіла!
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/07/i-7-1-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/07/i-33-1-75x75.jpg)