![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/06/кропелька5-2-1140x855.jpg)
«Кропелька ў гасцях у рабят»
Кожны дзень лета — гэта маленькае займальнае падарожжа, якое хочацца пакінуць у памяці дзяцей назаўсёды! Па такому прынцыпу імкнецца працаваць Пагародзенскі дзіцячы сад Воранаўскага раёна, ствараючы станоўчую атмасферу і добры настрой выхаванцаў.
Завяршылі другую летнюю нядзелю ярка — святам «Кропелька ў гасцях у рабят», дзе дашкольнікам былі прапанаваныя гарэзлівыя танцы, песенкі пра лета, водныя спаборніцтвы двух каманд «Кіты» і «Дэльфіны». Дзеці пасбаборнічалі ў конкурсах «Ваданосы», «Падводны клад», «Пападзі ў мішэнь» пад пільным прыглядам госці свята «Кропелькі».
Найважнейшым момантам свята стала загартоўванне сонцам і вадой. Тут ужо дзетак было не затрымаць! На тэрыторыі дзіцячага сада гучалі воклічы радасці і задавальнення незвычайным момантам лета!
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/06/изображение_viber_2023-06-12_15-16-55-119-75x75.jpg)