#Вывучаем родны край

Канікулы – выдатная магчымасць не толькі для падарожжаў, але і для цікавых адкрыццяў тых таямніц, якія знаходзяцца побач. 14 ліпеня вучні 2-5 класаў Канвелішскага НПК адправіліся ў фальклорна-краязнаўчую вандроўку “Па дарозе ў Лепі, або Дзе жыве Русалка”. Маршрут экскурсіі – 3,5 км. У ходзе вандроўкі пабывалі на Русалчыным масце, згадалі легенды пра прыгожую дэманічную істоту, пазнаёмліся з мясцовымі быліцамі і былічкамі, замовамі. На ўзлессі пакаштавалі суніц, а таксама паслухалі цікавыя гісторыі пра Лесавіка, які жыве ў лесе і ахоўвае скарб, што закапаны ля валуна. Вандроўка прынесла новыя адкрыцці, а значыць,  дзень прайшоў з карысцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.