«Дабрыня ў нашых сэрцах»

Выхаванцы рознаўзроставай групы ДУА «Гіркаўскі дзіцячы сад» наведалі мясцовую бібліятэку. Бібліятэкар разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі правялі забаву «Дабрыня ў нашых сэрцах». Дашкольнікі, удзельнічаючы у гульнях, разважалі над тым, што такое дабрыня, гаварылі аб добрых і дрэнных учынках, называлі добрых і злых герояў казак. У заключэнні мерапрыемства дзеці разам з дарослымі ўпрыгожылі Дрэва Дабыні, на якім развесілі свае добрыя ўчынкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.