Пазнавальная экскурсія ў Дом рамёстваў

14 лістапада навучэнцы пачатковых класаў Паляцкішскай базавай школы  наведалі Дом рамёстваў у г.п.Воранава. Яны ўбачылі разнастайнасць розных вырабаў ручной працы. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся аб працэсе вырабу рэчаў з розных матэрыялаў, аб рабоце народных майстроў, якія ў сваёй творчасці выкарыстоўвалі тое, што дае сама прырода: дрэва, гліну, лён, саломку.  Вучні праявілі вялікую цікавасць да ўсяго, што ўбачылі і пра што ім расказалі, задавалі пытанні. У канцы экскурсіі падзякавалі за цікавы і пазнавальны аповяд. Наведаўшы Дом рамёстваў, яны не толькі дакрануліся да этнаграфічнай спадчыны, але і атрымалі выдатныя сувеніры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.