Лёс Айчыны — самае важнае і самае каштоўнае

20 лютага ў Нацкай сярэдняй школе адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам кіраўніцтва Лідскага пагранатрада. Палкоўнік Стома В.І. і падпалкоўнік Банцэвіч А.М.пазнаёмілі школьнікаў з сучаснай ваенна — палітычнай сітуацыяй у свеце, магчымай небяспекай інфармацыйных войнаў.
Галоўная задача беларускай арміі і кожнага з нас — умацаванне суверэнітэту краіны.
Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы,то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у
 пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон.
Невыпадкова цэнтральнай тэмай сустрэчы была прафарыентацыя.Лідскія пагранічнікі пазнаёмілі выпускнікоў з алгарытмам паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, асаблівасцямі і тэрмінам навучання, а пасля заканчэння працаўладкаваннем. На гэты раз старшакласнікі як ніколі былі актыўнымі. З іх боку афіцэрам паступіла шмат пытанняў, але на кожнае атрымалі поўны і змястоўны адказ. Школьнікаў цікавіла многае: сучасная абстаноўка на граніцы, праблемы ў ваенных з пераездам і са   зменай жылля, наяўнасць вольнага часу і іншае.

 Затым у выкананні аркестра Лідскага пагранатрада гучалі песні ваеннай тэматыкі. Гэта ўжо не першая сустрэча з артыстамі з Ліды. Але неабходна адзначыць, што кожны раз яны прыязджаюць у школу з абноўленым рэпертуарам. Іх яскравае выступленне ўздымае настрой моладзі, спрыяе фарміраванню патрыятычных пачуццяў, а самае галоўнае — павагі да людзей у пагонах. Можна з упэўненасцю сказаць, што супрацоўніцтва Нацкай сярэдняй школы з Лідскім пагранатрадам у плане выхавання будучых абаронцаў Айчыны мае стратэгічны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.