Фальклорна-абрадавае свята “Багач”

Фальклорна-абрадавае свята “Багач”

У рамках гульнёвога праекту “Марафон народных святаў”, які стартаваў у гэтым навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Жырмунская сярэдняя школа” , 26 лістапада прайшло фальклорна-абрадавае свята “Багач” для навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў. Багач — свята традыцыйнае. Аднак вядомае не па ўсёй Беларусі. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу. Навучэнцы 1, 8 і 9 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Гусаравай Н.Я. і Чаховіч М.З. з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах “Багаты ўраджай”, “Што там”, “Зярняткі”, дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць.  Для бацькоў навучэнцаў было падрыхтавана інтэрактыўнае заданне па беларускіх народных прыказках і прымакаўках пра Багач. І дзеці, і дарослыя  працавалі дружна, з агеньчыкам. Свята прайшло на высокім узроўні. Мы стараемся захоўваць традыцыі і абрады продкаў, імкнемся ўвекавечыць іх памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.