Экскурсія на пункт пропуску

7 чэрвеня ў рамках Года міру і стварэння выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА “Доцішская сярэдняя школа” “Сонечны горад” разам са сваімі выхавальнікамі адправіліся на экскурсію ў пункт спрошчанага пропуску “Доцішкі”. Дзеці прайшліся па тэрыторыі дадзенага ўчастка, які іх вельмі ўразіў. Кваліфікаваныя спецыялісты ў даступнай і інтэрактыўнай форме паведамілі ім асноўныя правілы работы спрошчанага пропуску. Дзеці мелі магчымасць апынуцца ў імітаваных сітуацыях. Так, выхаванцы паглядзелі, як праводзіцца надгляд аўтамабілей пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы, як здзяйсняецца праверка дакументаў на арыгінальнасць. З захапленнем дзеці сачылі, як з дапамогай спецыяльнага жэзла можна праверыць чалавека на наяўнасць на ім табачнай прадукцыі. Ну а самым цікавым момантам стала тое, як службовыя сабакі прымаюць удзел у затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. У час экскурсіі дзеці шмат даведаліся цікавага аб службе на граніцы. Магчыма,  хтосьці ў будучым стане пагранічнікам, а хтосьці проста папоўніў свае веды і атрымаў станоўчыя эмоцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.