![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/07/Р10-1-1140x855.jpg)
#Вывучаем родны край
Канікулы – выдатная магчымасць не толькі для падарожжаў, але і для цікавых адкрыццяў тых таямніц, якія знаходзяцца побач. 14 ліпеня вучні 2-5 класаў Канвелішскага НПК адправіліся ў фальклорна-краязнаўчую вандроўку “Па дарозе ў Лепі, або Дзе жыве Русалка”. Маршрут экскурсіі – 3,5 км. У ходзе вандроўкі пабывалі на Русалчыным масце, згадалі легенды пра прыгожую дэманічную істоту, пазнаёмліся з мясцовымі быліцамі і былічкамі, замовамі. На ўзлессі пакаштавалі суніц, а таксама паслухалі цікавыя гісторыі пра Лесавіка, які жыве ў лесе і ахоўвае скарб, што закапаны ля валуна. Вандроўка прынесла новыя адкрыцці, а значыць, дзень прайшоў з карысцю.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/07/IMG_20220709_160959-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/07/IMG-9aace2b345d61e5c6adaf346a2dfb320-V-75x75.jpg)